Сервіс Mastodon, які цалкам пад Вашым кантролем
Ваш уласны сервер Mastodon пад кіраўніцтвам каманды, што стварыла яго
Звязацца з аддзелам продажаўСервіс "усё ў адным"
Адаптаваная для буйных арганізацый
Мы будзем займацца ўсім: інфраструктурай, абаронай, рэзервовым капіраваннем, мадэрацыяй, законным выдаленнем.
Ідэальна для арганізацый, якія хочуць хуткі доступ да ўласнага сервера Mastodon з гарантаваным выкананнем патрабавання і нізкімі рэсурснымі затратамі.
Уключае Хостынг, Мадэрацыю і Падтрымку
Звязацца з аддзелам продажаўАдзіны сэрвіс
Створаны для арганізацый, якія хочуць захоўваць уласны кантроль
Вы захоўваеце ўласны кантроль. Вы можаце абраць, якім сэрвісам будзеце кіраваць самі, а дзе будзеце атрымліваць падтрымку ад Mastodon.
Ідэальна для арганізацыі, у якіх ужо ёсць унутраныя рэсурсы ці якія хочуць стварыць унутраныя магчымасці.
Выберыце адзін ці некалькі сэрвісаў з Хостынгу, Мадэрацыі і Падтрымкі
Звязацца з аддзелам продажаўЛідзіруючыя арганізацыі і ўстановы давяраюць Mastodon у кіраванні сваімі сервісамі
European Commission
Еўрапейскай камісія трымае афіцыйны сервер Mastodon, каб пашырыць грамадскую актыўнасць у Федэральным сусвеце, падтрымаць Еўрапейскія платформы з адкрытым зыходным кодам і прадставіць накіраваныя на прыватнасць каналы для афіцыйных камунікацый.
Schleswig-Holstein
Каб палепшыць публічныя лічбавыя паслугі і мясцовае супрацоўніцтва, нямецкая зямля Шлезвіг-Гольштэйн запусціла social.schleswig-holstein.de — афіцыйны сервер Mastodon, адкрыты для зямельных адміністрацый, кампаній публічнага сектару і некамерцыйных кампаній зямлі.

AltStore
AltStore - дом праграм, якія расшыраюць межы iOS без джэйлбрэйка. У хуткім часе каманда AltStore зробіць анонс, які раскрые дэталі нашага партнёрства.
Ваш дамен. Вашы людзі. Вашы галасы. Для ўстойлівай сацыяльнай сеткі.
Ваша ідэнтычнасць у кожным імі ўліковага запісу
Кожны ўліковы запіс жыве пад Вашым даменам(напрыклад, @imia@nazvabrenda.social). Персанал, удзельнікі або грамадзяне адразу становяцца пазнавальнымі і лёгка дасяжнымі ў Федэральным сусвеце, падмацоўваючы ідэнтычнасць арганізацыі кожным узаемадзеяннем.
Лакальнасць дадзеных і выкананне патрабаванняў
Вырашыце, дзе канкрэтна будзе знаходзіцца Ваш сервер, у Еўрасаюзе ці шматлікіх іншых ухваленых юрысдыкцыях, каб без кампрамісаў выконваць патрабаванні суверэнітэту, Агульнага Рэгламенту па Абароне Дадзеных ці ўнутранай палітыкі.
Вярніце пад свой кантроль ахоп і аўдыторыю
Вызначайце свае ўласныя правілы сервера і стандарты мадэрацыі, без трэціх асоб і знешніх алгарытмаў платформы. Вам вырашаць, як мадэраваць абмеркаванні і якім шляхам мусяць ісці Вашыя паведамленні.
Як гэта працуе
Выберыце назву свайго дамена
Выкарыстоўвайце дамен Вашай арганізацыі ў ідэнтыфікатарах уліковых запісаў (напрыклад, @imia@vaszhorad.by). Гэта робіць кожны профіль пазнавальным у Федэральным сусвеце і стварае давер, амаль як карыстальніцкі адрас электроннай пошты.
Адаптуйце сваю супольную прастору
Наладжвайце выгляд і правілы, каб яны пасавалі Вашай арганізацыйнай ідэнтычнасці. Можаце дадаваць апісанне, ствараць брэнд і прызначаць актуальныя правілы Вашаму серверу.
Запрашайце людзей і стварайце ўласную каманду
Апошні крок – рассылка запрашэнняў, прызначэнне роляў, калі патрэбна, і дазвол удзельнікам супольнасці наладжваць свае профілі. Вы гатовыя публікаваць допісы, падпісвацца і ствараць сувязі скрозь увесь Федэральны сусвет.

